Login
Main menu

IX Рэспубліканскай навукова-практычнай відэаканферэнцыі з міжнародным удзелам «Віцебскія дэрматалагічныя чытанні: міждысцыплінарныя аспекты ў дэрматавенералогіі»

ПРАГРАМА

IX Рэспубліканскай навукова-практычнай відэаканферэнцыі з міжнародным удзелам «Віцебскія дэрматалагічныя чытанні: міждысцыплінарныя аспекты ў дэрматавенералогіі».

Канферэнцыя адбудзецца ў анлайн-рэжыме з 09:30 адначасова на дзвух секцыях. Трансляцыя ўсіх дакладаў будзе адчынена зарэгістраваным удзельнікам на працягу 30 дзён https://vdd2020.medianorma.by/?lang=ru

Секцыя «Дерматалогія» (09:30 – 13:00)

Сустаршыні:

Адаскевіч У.П., загадчык катэдры дэрматавенералогіі УА «ВДМУ», старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання дэрматавенеролагаў і касметолагаў,

Зыкава В.С., дацэнт, катэдра дэрматавенералогі УА «ВДМУ»

Час

Назва даклада

Дакладчык

9:30-9:50

Аналіз дэрматаскапічных патэрнаў асаблівых лакалізацый: скура твару і акральных участкаў

Агата Буліньска (Брысбен, Аўстралія / Лестэр, Вялікабрытанія)

9:50-10:10

Дэрмаскапія ў дыягностыцы неаплазій скуры павек і параакулярнай вобласці

Лук’янаў А.М. (Мінск, Беларусь)

10:10-10:30

Сучасныя алгарытмы міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння ў дыягностыцы туберознага склероза

Торшына І.Я. (Смаленск, Расія)

10:30-10:50

Атапічнае запаленне скуры як міждысцыплінарная праблема

Адаскевіч У.П. (Віцебск, Беларусь)

10:50-11:10

Крос-дысцыплінарны падыход у дыягностыцы дэрматалагічных захворванняў

Біч Т.А. (Мінск, Беларусь)

11:10-11:30

Цікавыя клінічныя выпадкі з практыкі дэрматолага

Шпадарук В.Э. (Лестэр, Вялікабрытанія)

11:30-11:50

Васкуліты скуры

Загртдзінава Р.М. (Іжэўск, Расія)

11:50-12:10

Псарыятычная дыстрафія пазногцяў у міждысцыплінарным аспекце дыягностыкі і лячэння

Зыкава В.С. (Віцебск, Беларусь)

12:10-12:30

Лячэнне і прафілактыка другаснага інфікавання ў пацыентаў з ксерадэрміяй

Заслаўскі Д.У. (Санкт-Пецярбург, Расія)

12:30-12:50

Лячэнне і прафілактыка рэцыдываў цяжкага атапічнага запалення скуры і экзэмы (водрыцы)

Шыманская І. Г. (Мінск, Беларусь / Мілан, Італія)

12:50-13:00

Дыскусія

Секцыя «Дэрматакасметалогія» (09:30 – 13:00)

Сустаршыні:

Музычэнка Г.П., загадчык катэдры скурных і венерычных хвароб УА «БДМУ», галоўны пазаштатны дэрматавенеролаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь

Панкратаў А.В., загадчык катэдры дэрматавенералогіі і касметалогіі ГУА «Беларуская медычная акадэмія паслядыпломнай адукацыі»

Час

Назва даклада

Дакладчык

09:30-09:50

Дыференцыраваны падыход да лячэння акнэ

Музычэнка Г.П. (Мінск, Беларусь)

09:50-10:10

Вопыт ужывання Hair Specific Skindex

Ціханоўская І.У. (Віцебск, Беларусь)

10:10-10:30

Сіндром чырвонага твару

Лук’янаў А.М. (Мінск, Беларусь)

10:30-10:50

Стратэгічныя падыходы да тэрапіі акнэ з улікам ступені цяжкасці

Адаскевіч У.П. (Віцебск, Беларусь)

10:50-11:10

Ізатрэцінаін у практыцы дэрматолага: сучасны стан

Лук’янаў А.М. (Мінск, Беларусь)

11:10-11:30

Кантактныя пашкоджанні скуры з прычыны выкарыстання антысэптыкаў падчас пандэміі COVID-19

Хворык Д.Ф. (Гродна, Беларусь)

11:30-11:50

Класічныя падтыпы і рэдкія формы ружовых вугроў

Адаскевіч У.П. (Віцебск, Беларусь)

11:50-12:10

Што новага ў лячэнні ружовых вугроў?

Дамарад Г.Л. (Мінск, Беларусь)

12:10-12:30

Сіндром фалікулярнай аклюзіі: клініка, падыходы да лячэння

Каціна М.А. (Віцебск, Беларусь)

12:30-12:50

Касмецэўтыка як падмурак для падрыхтоўкі і пралангацыі эфекта апаратных і ін’екцыйных метадаў карэкціі ўзроставых змяненняў скуры

Колас Ю.У. (Мінск, Беларусь)

12:50-13:00

Дыскусія

Секцыя «Дэрматалогія - 2» (14:00 – 17:00)

Сустаршыні:

Козін У.М., прафесар кафедры дэрматавенералогіі УА «ВДМУ»

Каціна М.А., дацент кафедры дэрматавенералогіі УА «ВДМУ»

Спірыдонаў В.Я., галоўны ўрач УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр дэрматавенералогіі і касметалогіі»

Час

Назва даклада

Дакладчык

14:00-14:20

Скурныя маніфестацыі цэліякіі, аспекты канвергенцыі цэліякіі з атаповым дэрматытам

Хачыкян Х.М., Топчян А.П. (Ерэван, Арменія);

14:20-14:40

Самае цікавае з паўсядзённай практыкі дэрматавенеролага

Кошкін С.У. (Кіраў, РФ)

14:40-15:00

Цікавыя дыягнастычныя выпадкі з практыкі дэрматапатолага

Біч Т.А. (Мінск, Беларусь)

15:00-15:20

Дыферэнцыяльная дыагностыка далоняў і падэшваў

Музычэнка Г.П. (Мінск, Беларусь)

15:20-15:40

Пранцы (сіфіліс) на Беларусі: эпідэміялагічны дабрабыт … альбо не?!

Панкратаў А.В. (Мінск, Беларусь)

15:40-16:00

Дыягностыка і тэрапія ксероза скуры: ўвільгатняючыя сродкі ў дэрматалогіі

Адаскевіч У.П. (Віцебск, Беларусь)

16:00-16:20

Павярхоўныя мікозы ў ВІЧ-інфікаваных асоб

Барабанаў А.Л. (Мінск, Беларусь)

16:20-16:40

Сіндром мігруючай лічынкі (Larva migrans): выпадак з практыкі

Берасцянская М.Л. (Мажайск, РФ)

16:40-17:00

Лячэнне папіломавіруснай інфекцыі ў цяжарных

Спірыдонаў В.Я. (Віцебск, Беларусь)

17:00-17.20

Дыскусія

Секцыя «Форум маладых» (14:00-17:00)

Сустаршыні:

Лук’янаў А.М., галоўны спецыяліст аддзела мамалогіі і мягкіх тканак ДУ “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медычнай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава” (Мінск, Беларусь)

Барабанаў А.Л., дацэнт катэдры скурных і венерычных хвароб УА «БДМУ»

Час

Назва даклада

Дакладчык

14:00-14:20

Кантактны дэрматыт: асаблівасці этыялогіі і эпідэміялогіі ў Латвіі

Раманава А. (Рыга, Латвія)

14:20-14:40

Гемарагічны васкуліт у пацыенткі з мутацыяй фактара V Лейдэн: цяжкасці дыягностыкі

Папова К.Ю., Смірнова Л.М. (Масква, РФ)

14:40-15:00

Лушчыца і дыстрафія пазногцяў у дзяцей і падлеткаў: структура паталогіі ў шпіталі скурных хваробаў

Мацюшкова А.В. (Віцебск, Беларусь)

15:00-15:20

Некаторыя метабалічныя і функцыянальныя парушэнні ў пацыентаў з абмежаванай склерадэрміяй

Бакалец Н.Ф. (Гомель, Беларусь)

15:20-15:40

Парушэнні метабалічных працэсаў у імунакампетэнтных каморках у паджылых асобаў з водрыцай і спосабы карэкцыі

Ібраева Т.Б. (Семей, Казахстан)

15:40-16:00

Сямейны хранічны добраякасны плывунец Гужэро-Хэйлі-Хэйлі

Віктараў В.Ю. (Юрмала, Латвія)

16:00-16:20

Стан перыядонта падчас ускладнёнай лушчыцы: клінічны выпадак

Радкевіч А.А. (Віцебск, Беларусь)

16:20-16:40

Вопыт прымянення УГД дыстальных міжфалангавых суставаў кісцей у пацыента з псарыятычнай дыстрафіяй пазногцяў

Сікора А.В. (Наваполацк, Беларусь),

Ціханоўская І.У. (Віцебск, Беларусь)

16:40-17:00

Фульмінантнае акнэ у 15-гадовага пацыента

Паварэха А.В. (Віцебск, Беларусь)

СТЭНДАВАЯ СЕКЦЫЯ (у фармаце pdf) 09:00 – 17:00

1. Індэксы ў дыягностыцы атапічнага запалення скуры і водрыцы - Мількота Н.А. (Мінск, Беларусь)

2. Ўзаемадзеянне лекара агульнай практыкі і дэрматавенеролага – ключ да даступнай спецыялізаванай медычнай дапамогі - Майстронак Г.П., Спірыдонаў В.Я. (Віцебск, Беларусь)

3. Карэляцыя актыўнасці гнёзнай алапецыі і антынуклеарных антыцел - Дамарад Г.Л. (Мінск, Беларусь)

4. Артапедычнае суправаджэнне дэрматалагічных пацыентаў - Зыкаў А.В. (Віцебск, Беларусь)

5. Дэрматаскапічная дыягностыка асобных дэрматозаў - Клімянкова Н.В. (Мінск, Беларусь)

6. Захворванне інфекцыйнымі дэрматозамі ў рэцыпіентаў солідных органаў - Музычэнка Г.П. (Мінск, Беларусь)

7. Склератрафічны ліхен полавых органаў у пацыентак з абмежаванай склерадэрміяй - Парошына Л.А. (Гомель, Беларусь)

8. Псіхасаматычны статус пацыентаў з абмежаванай склерадэрміяй паводле шкалы SCL-90-R - Парошына Л.А. (Гомель, Беларусь)

9. Першасны сіфіліс у ВІЧ-інфікаванага пацыента (выпадак з практыкі) - Шэйбак Л.В., Ламака О.Л., (Гродна, Беларусь)

10. Спадчынныя дысхраміі скуры: Сіндром Блаха-Сульцбергера - Ягоўдзік М.З., Бялугіна І.М. (Мінск, Беларусь)

11. Структура дэрматалагічнай паталогіі ў пацыентаў з хранічнымі віруснымі захворваннямі вантробы - Ягоўдзік-Цялежная Е.М., Ягоўдзік М.З., Бялугіна І.М. (Мінск, Беларусь)

12. Фундаментальная навука – практычнай ахове здароўя - Кутасевіч Я.Ф. (Харкаў, Украіна)

13. Роля вышэйшай медычнай школы ў станаўленні дэрматавенералагічнай службы Узбекістана: да 100-годдзя кафедры дэрматавенералогіі Ташкентскай медычнай акадэміі - Ваісаў А.Ш. (Ташкент, Узбекістан)

14. Адзнака якасці жыцця ў пацыентак з недыферэнцыраванай дысплазіяй злучальнай тканіны і заўчасным пастарэннем - Конанава Н.Ю. (Іжэўск, РФ)